BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латвія плануе аднавіць узмоцнены рэжым аховы мяжы з Беларуссю

Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі прапануе аднавіць узмоцнены рэжым аховы мяжы з Беларуссю. Падставай стала новае абвастрэнне сітуацыі з нелегальнымі мігрантамі, паведамляе Delfi.

 Фота: worldatlas.com

Агенцтва адзначае, што зімой паток мігрантаў, якія спрабуюць незаконна трапіць з Беларусі ў Латвію, скараціўся, таму ўзмоцнены памежны рэжым не падаўжалі. Тэрмін яго дзеяння завяршыўся 10 лютага. Аднак цяпер, адзначаюць у латвійскай памежнай ахове, колькасць спробаў пранікнуць на тэрыторыю краіны зноў расце. Плануецца, што ўзмоцнены рэжым аховы мяжы будзе дзейнічаць з 13 сакавіка да 12 верасня. Магчыма, што памежнікі атрымваюць узмацненне з боку паліцыі і арміі.