BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марыя Габрыэль: Cанкцыйны ціск на рэжым у Менску павінен працягвацца

Cанкцыйны ціск на рэжым у Менску павінен працягвацца, – лічыць міністарка замежных спраў Балгарыі Марыя Габрыэль. Гэтую заяву яна зрабіла на сумеснай прэс-канферэнцыі з удзелам прэм’ер-міністра Мікалая Дзенкава і беларускай дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай.

Фота: twitter.com/Tsihanouskaya

Габрыэль падкрэсліла, што “важна праводзіць адрозненне паміж рэжымам Беларусі і беларускім народам”. “Балгарыя працягне ўдзельнічаць ва ўсіх ініцыятывах ЕЗ і ААН, накіраваных на падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці”, — сказала Габрыэль, звярнуўшы ўвагу, што яе краіна абраная сябрам Савета ААН у правах чалавека на 2024–26 гады.

У сваю чаргу Мікалай Дзенкаў заўважыў, што “Беларусь — прыклад таго, як у высокаразвітай еўрапейскай краіне могуць быць парушаныя дэмакратычныя правілы і ў выніку ўсталяваная дыктатура, якая не дазваляе развівацца апазіцыйнаму дэмакратычнаму руху”.

Ціханоўская заявіла, што “праціўнікі ўлады ў Беларусі” рызыкуюць быць “затрыманымі на гады”, а Расея “спрабуе знішчыць наш народ”. Яна заклікала “балгарскі ўрад і народ” падтрымаць Беларусь “у барацьбе з расейскімі амбіцыямі”. “Рэжым у Беларусі звязаны з Пуціным. Пакуль беларусы падтрымліваюць украінцаў, мы не самотныя ў нашай барацьбе”, – заявіла Ціханоўская.

Першы афіцыйны візіт Святланы Ціханоўскай у Балгарыю завершыцца 6 сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя