BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Наўседа прапанаваў Дуду сумесныя закупкі HIMARS

Прэзідэнты Літвы і Польшчы Гітанас Наўседа і Анджэй Дуда сёння наведалі вучэнне “Храбры грыфон”, якое праходзіць у Сувалкаўскім калідоры.

Fot. R. Dačkus/Urząd Prezydenta

Яны пацвердзілі гатоўнасць прыйсці адзін аднаму на дапамогу ў выпадку ваеннай пагрозы, выказаліся за далейшае ўмацаванне ўсходняга флангу НАТА і абмеркавалі супрацоўніцтва ў кібербяспецы і закупцы ўзбраення. “Гэта вельмі важнае вучэнне. Хачу падкрэсліць, што яно з’яўляецца доказам таго, што польскія жаўнеры гатовыя прыйсці ў выпадку неабходнасці на дапамогу свайму літоўскаму саюзніку і суседу”, – сказаў Анджэй Дуда.

Гітанас Наўседа адзначыў, што прэзідэнты не проста назіралі за манеўрамі, але і абмеркавалі пытанні ваеннага супрацоўніцтва. У прыватнасці, літоўскі бок прапанаваў стварэнне рэгіянальнага лагістычнага цэнтру і сумесныя закупкі ўзбраення.

Беларускае Радыё Рацыя