Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) абвінаваціла Уладзіміра Пуціна ў фальсіфікацыі выбараў, знішчэнні малых народаў, забойстве Аляксея Навальнага і стварэнні таталітарнай дзяржавы.

ПАРЕ заклікала краіны Еўропы спыніць усе кантакты з Расеяй, акрамя гуманітарных. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай на сайце арганізацыі рэзалюцыі.
Расея «паступова ператварылася ў дзяржаву, якая забараняе існаванне якой-небудзь палітычнай апазіцыі», а ўнутры самой краіны «з дапамогай прапаганды ў фашысцкім стылі» быў уведзены «культ асобы вакол фігуры Пуціна», гаворыцца ў рэзалюцыі.
Акрамя таго, у рэзалюцыі гаворыцца, што менавіта Пуцін «нясе поўную адказнасць за забойства» Аляксея Навальнага, а таксама за тое, што абвясціў «вайну ўласнаму народу», якая выяўляецца ў знішчэнні малых карэнных народаў Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя