BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паўлюк Быкоўскі: Сёлетнюю сітуацыю немагчыма параўнаць ні з якімі папярэднімі выбарамі

Ці дэвальваваліся функцыі беларускага “парламенту”, чаго чакаць ад новага складу Палаты прадстаўнікаў. А таксама пра палітычныя вокны магчымасцяў, якая для іх патрэбная галоўная ўмова?

Пра гэта і не толькі паразмаўлялі з палітычным аналітыкам Паўлюком Быкоўскім.

-Гэты “адзіны дзень галасавання” праходзіў у сітуацыі, калі ўсе палітычныя апаненты кіроўнага рэжыму былі выкрэсленыя з магчымасці ўдзельнічацть, ліквідаваныя партыі і ніхто з кандыдатаў, хто нават спрабаваў збіраць подпісы, не быў зарэгістраваны. Гэтую сітуацыю немагчыма параўнаць ні з якімі папярэднімі выбарамі ў Беларусі. На гэтай кампаніі адсутнічала незалежнае назіранне. Незалежнае назіранне таксама бывае і ўнутранае. Яно зараз было з-за рэпрэсій немагчымае. Упершыню была агучана канцэпцыя электаральнага суверэнітэту. Зараз  сказалі, што мы не запрашаем міжнародных назіральнікаў, бо нам трэба прызнанне выключна беларускага народа. Выбары праходзяць толькі для нас.

Што тычыцца ўласна кампаніі, то ў ёй было некалькі важных рэчаў. Шмат гаварылі, што мы самі будзем вызначаць свой лёс. І гэта было не толькі пра электаральны суверэнітэт, а пра тое, што пазіцыя палітычная кіроўнага рэжыму будзе непахісная. Пры гэтым падкрэслівалі, што дэпутут – гэта “слуга народу”. Але калі паглядзець інтэрв’ю гэтых дзеячоў, то яны не разглядалі сябе як уладу. Яны ўспрымаюць сябе як дадатковую нагрузку, якая патрэбная для таго, каб механізм працаваў. Гэта не зусім тое, што разумеецца пад народаўладдзем, якое, зрэшты, моцна крытыкавалася падчас выбарчай кампаніі.

Беларускі “парламент” складаецца з двух палат, 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў абіраюць праз усеагульнае галасаванне, сябраў Савета Рэспублікі прызначаюць праз мясцовыя саветы. Галасуючы сёлета, Лукашэнка сказаў, што  роля парламента ў Беларусі будзе падвышацца, бо «людзі пачынаюць разумець, што прэзідэнт – гэта не цар, гэта не Бог, гэта вельмі цяжкая работа».

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя