BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Латушка: Лукашэнка баіцца грамадства

Рэпрэсіі як адзіны палітычны аргумент. Так беларускі палітык Павел Латушка ацэньвае наменклатурныя настроі перад так званым усебеларускім народных сходам. Вылучэнне дэлегатаў праходзіць да канца сакавіка, іх 1200. Палітык кажа: «Лукашэнка баіцца грамадства, таму не аслабіць рэпрэсіі да свайго пераабрання ў 2025 годзе». 

Павел Латушка такім чынам ацаніў сітуацыю:

Мы таксама аналізуем сітуацыю, якая паказвае, што Лукашэнка не спыніцца да свайго перавызначэння на чарговы тэрмін. Таксама я размаўляў з адным з высокапастаўленых заходніх дыпламатаў, мне таксама было сказана, што іх прагнозы песімістычныя. Лукашэнка не пойдзе на вызваленне палітзняволеных. Бо я разумею, што нейкая камунікацыя ў заходніх дыпламатаў таксама існуе. Тэхнічнае, нізкага ўзроўню, але яна ўсё ж такі існуе. Таму ён будзе заціскаць сітуацыю, яшчэ больш будзе рэпрэсій, бо ён баіцца,  ён баіцца грамадства.  

Так званы ўсебеларускі народны сходу акурат мае паказаць грамадскую падтрымку дзеянняў чыноўнікаў на чале з Аляксандрам Лукашэнкам. Зараз ідзе вылучэнне дэлегатаў, а гэта пераважна лаяльныя мясцовыя чыноўнікі. Сход пройдзе 24-25 красавіка ў новым канстытуцыйным статусе.

Беларускае Радыё Рацыя