На фоне тэракту ў Расеі кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка заклікаў беларусаў пазбягаць месцаў вялікай колькасці людзей.
“У святле падзей, якія адбываюцца ў Расеі, якім папярэднічала інфармацыя заходніх разведак аб падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў, а таксама прапагандысцкіх заяў Лукашэнкі перад военачальнікамі, прадстаўнікамі сілавога апарата аб нібыта падрыхтоўцы правакацыяў, а таксама правядзенні вучэнняў усіх родаў войскаў на тэрыторыі Беларусі і мабілізацыі ваеннаабавязаных у Беларусі я звяртаюся да грамадзян Беларусі – пазбягаць месцаў масавага збору людзей забаўляльных, гандлёвых цэнтраў для бяспекі”, – заявіў ён на відэа, распаўсюджаным яго тэлеграм-каналам.
Беларускае Радыё Рацыя