BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Усаў: Праз сваю прамову на УНС Лукашэнка рыхтуе Беларусь да кепскіх часоў

Першы дзень працы Усебеларускага народнага сходу ў Менску прайшоў пад знакам вялікай прамовы Лукашэнкі, дзе па сутнасці, той пералічыў як пагрозы, так і дасягнутыя за трыццаць гадоў кіравання поспехі. 

Прамову каментуе палітолаг Павел Усаў:

– Нічога пазітыўнага, канструктыўнага для развіцця краіны і грамадства Лукашэнка не прадставіў. Прамова мілітарызацыйная., гатовасць да нейкіх глабальных нестабільных дзеянняў. Падкрэслівае, што ён адзіная опцыя для той сістэмы, якая стварылася ў Беларусі. Але між іншым у вайну ўступаць па сваёй волі Лукашэнка не жадае. Ён абазначыў ворага – гэта англа-саксы і Польшча. Ягоная прамова не сведчыць пра пацяпленне. Ключавыя яго думкі, што мы павінны рыхтавацца да ўсё ж такі кепскіх часоў.

Адпаведна, у сваёй прамове Лукашэнка заявіў, што Сёмы Усебеларускі народны сход «фактычна дзеліць гісторыю палітычнага жыцця краіны на да і пасля». Таксама ён сцвярджае, што Менск «спакойна ставіцца да непрымання заходнімі лібераламі нашай мадэлі палітычнага развіцця».

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя