BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Працягваюцца спрэчкі ў асяроддзі беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў

Працягваюцца спрэчкі ў асяроддзі беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў. Група актывістаў пад лідарствам Георгія Дзмітрука падала выбарчы спіс для ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную Раду. У сваю чаргу аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў чарговы раз заявіў, што Дзмітрук “ніякага дачынення да БХД не мае”.

“Георгій Дзмітрук, які спрабуе выступаць нібыта ад імя беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, не мае ніякага дачынення да дзейнасці і працы хрысціянскай дэмакратыі, паколькі быў выключаны з аргкамітэта БХД”, — гаворыцца ў заяве на сайце палітычнай структуры. 

Аргкамітэт заявіў, што БХД не ўдзельнічае ў выбарах у Каардынацыйную раду”, але не забараняе сваім сябрам вылучацца на выбарах асабіста.

Беларускае Радыё Рацыя