BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раман Кісляк пра выбары ў Каардынацыйную раду

Сябра Каардынацыйнай Рады, праваабаронца Раман Кісляк, зладзіў сустрэчу з беларусамі Батумі ў прасторы “аКсяродак”. Размова тычылася выбараў у Каардынацыйную раду.

Праваабаронца патлумачыў, якім чынам будуць адбывацца выбары:

– Калі фармаваўся другі склад, то частка дэлегатаў была ў Беларусі, але праз некалькі месяцаў яны ўсе выехалі, бо была вельмі вялікая рызыка. Каардынацыйная рада прызнана экстрэмісцкім фармаваннем і безумоўна вельмі цяжка знаходзіцца ў Каардынацыйнай радзе і адначасова заставацца ў Беларусі, гэта вельмі цяжка. Цяпер прынята сістэма, калі гэтыя спісы будуць прадстаўляцца на выбары адкрыта, усе кандыдаты будуць вядомыя. Канешне той, хто будзе з Беларусі, для яго гэта вялізная рызыка.

Ён адзначыў, што жыхары Беларусі змогуць прыняць удзел у галасаванні за новы склад Каардынацыйнай рады:

– Будзе магчымасць галасаваць, як знутры Беларусі, так і з па-за. Зразумелыя ўсе рызыкі для беларусаў, якія будуць удзельнічаць у гэтым. Галасаванне будзе адбывацца на платформе “Новая Беларусь”. Галасаванне будзе ісці тры дні 25, 26, 27 ад 00:00 гадзін да 23:59 27-га. Гэта будзе галасаванне за спісы суб’ектаў.

Згодна тэрмінаў выбараў у Каардынацыйную раду, якія пазначаны на сайце гэтага прадстаўнічага органу, рашэнне пра рэгістрацыі выбарчых спісаў прымаецца не пазней за 25 красавіка.

Беларускае Радыё Рацыя