BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея хоча наладзіць чыгуначныя зносіны паміж акупаваным Крымам і Беларуссю

Першых беларускіх пасажыраў чакаюць на пачатку турыстычнага сезону. Пра гэта піша «РИА Новости» са спасылкай на словы Георгія Мурадава – прадстаўніка Крыма пры прэзідэнце Расеі.

«Пра сувязь па чыгуначнай лініі мы гаворым з нашымі беларускімі партнёрамі гады два. Напрацоўкі ёсць», – заяўляе Мурадаў. Везці беларусаў на пачатку мяркуецца прычапнымі вагонамі. Спярша яны будуць ехаць з цягнікамі ў Расею, а потым іх будуць перачэпліваць на цягнікі ў Крым. Па словах Мурадава, Крым зацікаўлены ў Беларускіх турыстах, таму мясцовыя ўлады думаюць пра адкрыццё прамых авіярэйсаў і паўнавартасныя чыгуначныя зносіны.