BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расейцы ўдарылі ракетай па Адэсе непадалёк ад месца сустрэчы Зяленскага і прэм’ера Грэцыі

Расея нанесла ракетны ўдар па картэжы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Адэсе, паведаміла грэцкая газета «Прататэма». Гэта адбылося падчас візіту ў горад прэм’ер-міністра Грэцыі Кірыякаса Міцатакіса.

Газета спасылаецца на ананімныя крыніцы ва ўрадзе Грэцыі. Сцвярджаецца, што ўдар адбыўся, калі картэж Зяленскага знаходзіўся з грэцкай дэлегацыяй. Інфармацыю аб ракетным удары публікуюць таксама прапагандысцкія расейскія каналы і СМІ. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў наведалі комплекс будынкаў, у які ў мінулую суботу трапіў расейскі беспілотнік, трагічна загінулі 12 чалавек. Палітыкі паклалі кветкі ў памяць аб ахвярах. Уладзімір Зяленскі пацвердзіў факт удару і сказаў, што ёсць ахвяры.