Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у з’ездзе Еўрапейскай дэмакратычнай партыі.
Яна падзякавала за тое, што Беларусь застаецца на парадку дня партыі, і расказала пра сітуацыю ў Беларусі, пра тое, што «Лукашэнка ператварае Беларусь у Паўночную Карэю».
«Ён здрадзіў нашай краіне, ён здрадзіў нашаму народу, ён уцягнуў нашу краіну ў вайну. І я прашу адрозніваць беларускі рэжым ад беларускага народу. Захад павінен дакладна сказаць: рэжым Лукашэнкі нелегітымны, Лукашэнка — злачынца. Мы павінны прыцягнуць яго да адказнасці за злачынствы супраць беларусаў, за суагрэсію ва Украіне, за вываз украінскіх дзяцей» – заклікала Ціханоўская.
Яна лічыць, што каб спыніць Лукашэнку, неабходна «закрыць шчыліны ў санкцыях, перастаць гандляваць з рэжымам». І трэба «падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі».
«Ізалюючы рэжым, не ізалюйце людзей. Забараняйце рэжым, а не народ. Беларусь стане свабоднай і вернецца ў еўрапейскую сям’ю народаў. Дэмакратычныя перамены ў Беларусі могуць справакаваць перамены ў Расеі і дапамагчы Украіне выйграць вайну».
З’езд прайшоў у італьянскай Фларэнцыі. Удзел у ім узялі каля тысячы дэлегатаў.