BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі сабраліся легалізаваць баевікоў ПВК “Вагнер”

Арганізацыя былых беларускіх сілавікоў «BELPOL» расказала, што з некалькіх не звязаных між сабой крыніц атрымала звесткі аб намеры легалізаваць знаходжанне ў Беларусі расейскіх баевікоў праз службу ў войску па кантракце.  

Дзеля гэтага, паводле «Белполу», у бліжэйшы час у беларускае заканадаўства ўнясуць змены, якія рэгламентуюць вайсковую службу па кантракце замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства.

Замежнікі, паводле гэтых планаў, змогуць ісці ва Узброеныя сілы, транспартныя войскі і ўнутраныя войскі Міністэрства ўнутраных справаў на званні салдата, сяржанта і старшыны. Першы кантракт маюць заключаць на год, другі – на пяць. Замест прысягі ім маюць надаць «абавязак» выконваць Канстытуцыю Беларусі.

«BELPOL» адзначае, што такім чынам перад выбарамі 2025 года рэжым Лукашэнкі атрымае «законнае» фармаванне «з ліку замежных наймітаў, якія выканаюць любы загад дыктатара па правядзенні рэпрэсій у дачыненні да беларусаў, а таксама дэстабілізацыі абстаноўкі ў сумежных дзяржавах». А калі баевікі перастануць быць патрэбныя, яны проста «знікнуць у невядомым напрамку», прагназуюць былыя сілавікі.

Беларускае Радыё Рацыя