BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менск прыбыў намеснік міністра абароны Ірана

У Менск прыбыў намеснік міністра абароны і падтрымкі Узброеных сіл Ірана, рэктар Тэхналагічнага ўніверсітэта – Мехдзі Джафары, паведаміў памочнік кіраўніка Мінабароны Беларусі Валерый Равенка. “У рамках візіту ён наведае шэраг навуковых устаноў Узброеных сіл і Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь”, — напісаў Равенка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

Прыгадаем, што толькі 13 красавіка Іран нанёс масіраваны авіяцыйны ўдар па Ізраілі, атака працягвалася пяць гадзін. Сістэма супрацьпаветранай абароны Ізраіля пры садзейнічанні ЗША, Іарданіі і іншых краін, перахапіла “99% паветраных пагроз”. Шэраг экспертаў назваў іранскую атаку правальнай. А МЗС Беларусі выказала “глыбокую занепакоенасць” у сувязі з авіяўдарам. Пры гэтым ведамства не згадала пра факт паветранага нападу, а заявіла пра “эскалацыю сітуацыі ў блізкаўсходнім рэгіёне”.