Намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Генадзь Казакевіч заявіў пра пачатак падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў 2025 года.
У праграме “Тыдзень” на тэлеканале СТВ ён назваў працэс забеспячэння грамадскага парадку і бяспекі падчас парламенцкіх і мясцовых выбараў у Беларусі “няпростым”. Паводле яго сцвярджэння, у “ініцыятыў за мяжой” была мэта сарваць выбары, але нібыта яна “не атрымала шырокай падтрымкі”.
“Адзіны дзень галасавання” прайшоў у Беларусі 25 лютага. ЦВК заявіў пра яўку 72,98%. Выбары прайшлі без незалежнага назірання.
Нагадаем, 25 лютага Аляксандр Лукашэнка заявіў, што збіраецца браць удзел у прэзідэнцкіх выбарах у 2025 годзе.