BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні пройдзе традыцыйная Канферэнцыя Каліноўскага

22 сакавіка ў Вільні пройдзе традыцыйная Канферэнцыя Каліноўскага з удзелам Святланы Ціханоўскай, літоўскіх, польскіх і ўкраінскіх палітыкаў, у тым ліку Спікера Сейма Літвы Вікторыі Чмілітэ-Нільсен, Спікера Вярхоўнай Рады Украіны Руслана Стэфанчука (анлайн), Маршала Сейма Польшчы Шымона Галаўні (анлайн), Прэм’ер-міністра Літвы Інгрыды Шыманітэ.

У гэтым годзе Канферэнцыя Каліноўскага засяродзіцца на еўрапейскім выбары Беларусі ў кантэксце праеўрапейскай дэкларацыі Беларускіх дэмакратычных сіл ад жніўня 2023 года, а таксама на выбарах, якія маюць адбыцца ў Беларусі ў 2025 годзе.

На Форуме будуць разгледжаны аргументы на карысць еўрапейскай будучыні ўсяго рэгіёна Усходняга партнёрства, які з 1991 гады з усіх сіл спрабуе вырвацца з савецкага мінулага і “Рускага міру”.

Арганізатары: Сейм Літвы, Офіс Святланы Ціханоўскай, KAS і IRI

Паводле прэс-рэлізу