BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Улады Латвіі заклікаюць грамадзян ператварыць падвалы ў баявыя сховішчы

Улады Латвіі, якая мяжуе з Расеяй, у суботу звярнуліся да грамадзян з заклікам ператварыць падвалы і іншыя падземныя памяшканні сваіх дамоў у баявыя сховішчы. Зварот быў зроблены з нагоды традыцыйнага Дня навядзення парадку на тэрыторыі краіны.

Латвія
Латвія

Як паведамляе AFP, урад у Рызе асцерагаецца, што калі Расея пераможа ў вайне з Украінай, іх краіна стане адной з першых наступных цэляў Масквы.