BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

УНС зацвердзіў Ваенную дактрыну Беларусі з мажлівасцю выкарыстання ядзернай зброі

УНС па выніках другога дня працы ў Менску зацвердзіў Ваенную дактрыну, паводле якой ядзерная зброя вызначана як мажлівы адказ на «агрэсіўную палітыку» Захаду.

Сітуацыю каментуе ваенны эксперт, старшыня Асацыяцыі беларускіх ветэранаў ва Украіне Андрэй Кушняроў:

– Ядзерная зброя не з’яўляецца нейкім ультыматыўным інструментам. Неабходна ўсё роўна мець звычайную армію. У Беларусі іншых варыянтаў, як развіваць у тым ліку і армію, асабліва не застаецца. Пра нейкія сур’ёзныя рэформы ў саміх узброеных сілах нічога не было сказана ні Хрэніным, ні Вальфовічам, ні самім Лукашэнкам. Іншая справа, што статус гэтай ядзернай зброі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь усё яшчэ спрэчны. То бок, гэта расейская ядзерная зброя, а не беларуская. Таму мы спадзяёмся на гэтую зброю толькі ў кантэксце супрацы з Расеяй.

Рашэнне пра распрацоўку новага праекта Ваеннай дактрыны было прынята пасля адабрэння новай рэдакцыі Канцэпцыі нацбяспекі ў лютым 2023 года. Зараз дакумент быў зацверджаны на так званым УНС.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя