BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вольга Гарбунова выступіла ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША

Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова выступіла на ўрачыстым прыёме, які правёў дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен.

Як адзначае прэс-служба АПК, на знак салідарнасці з палітвязнямі Гарбунова прамаўляла з жоўтай біркай — такія ў беларускіх калоніях прымушаюць насіць асуджаных паводле палітычных матываў.

Прадстаўніца кабінету звярнула ўвагу прысутных на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, дыскрымінацыю жанчын, жахлівыя ўмовы ўтрымання палітвязняў. Яна нагадала, што «мінімум пяць палітзняволеных ужо загінулі ў няволі, а шасцёра зніклі».

Таксама яна падзякавала Дзярждэпартаменту за прысуджэнне Міжнароднай прэміі за адвагу (IWOC), якую Гарбунова атрымала 4 сакавіка з рук Блінкена і першай лэдзі ЗША Джыл Байдэн.