BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выбарчая камісія дазволіла 12 спісам удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду

Пасля праверкі да выбараў у Каардынацыйную раду дапушчана 12 спісаў, якія агулам налічваюць 265 кандыдатаў.

Парадкавыя нумары спісаў пасля лёсавання агучыла  старшыня выбарчай камісіі КР Алена Прыходзька.

Акрамя гэтага, спісу «За годнасць беларусак» адмоўлена ў рэгістрацыі за парушэнне выбарчага палажэння КР. Непасрэдныя выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая.

Рашэнне камісіі — да выбараў дапушчаныя наступныя спісы ў такім складзе і пад парадкавым нумарам:

1. “Салідарнасць” 21 чалавек — Георгій Дзмітрук і Яўген Вільскі.
2. “Воля” 20 чалавек — Вадзім Кабанчук.
3. “Еўрапейскі выбар” 34 чалавекі — Аляксандр Дабравольскі.
4. “Наша справа” 14 чалавек — Роза Турарбекава.
5. “Закон і Правапарадак” 20 чалавек — Аляксандр Азараў.
6. «Голас дыяспар — Адзінства па над межамі» 13 чалавек — Надзея Нортан.
7. “Незалежныя беларусы” 17 чалавек — Максім Шабуцкі.
8. Блок Пракоп’ева-Ягорава 34 чалавекі — Вадзім Пракоп’еў і Андрэй Ягораў.
9. Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» 46 чалавек — Павел Латушка і Юрый Губарэвіч.
10. “Хопіць баяцца!” 14 чалавек — Таццяна Мартынава.
11. “Краіна для жыцця “17 чалавек — Віталь Савюк.
12. “Моладзевы наступ” 15 чалавек — Лізавета Пракопчык.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя