З 25 траўня грамадзяне Беларусі змогуць узяць удзел у галасаванні за новы склад Каардынацыйнай рады. Электроннае галасаванне будзе ісці тры дні: 25-га, 26-га, 27-га ад 00:00 гадзін да 23:59 27-га. Гэта будзе галасаванне за спісы суб’ектаў.
Каардынацыйная рада ў межах падрыхтоўкі да выбараў завяршыла прыём выбарчых спісаў ад усіх ахвотных. Агулам былі пададзены 13 спісаў, зацверджана 12.
Беларускае Радыё Рацыя прапануе вашай увазе адмысловыя дэбаты і дыскусіі розных бакоў, якія бяруць удзел у гэтых выбарах. Ужо бліжэйшую нядзелю, 28 красавіка ў жывым эфіры “Нядзеля з Рацыяй” у 14.05 польскага часу (15.05 – беларускага) слухайце першыя дэбаты. У той жа дзень у праграме “Мы бачым” у 16.05 польскага часу (17.05 – беларускага) – дыскусія пра выбары ў Каардынацыйную Раду.
Пра час наступных дэбатаў і дыскусій будзем вас інфармаваць на бягуча ў эфіры і на нашым сайце.
Беларускае Радыё Рацыя