BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксей Протас упершыню ў кар’еры згуляе ў Кубку Стэнлі

У заключным матчы «рэгуляркі» яго «Кэпіталз» перайгралі «Філадэльфію» з лікам 2:1 і захавалі за сабой 8-е месца ў турнірнай табліцы Усходняй канферэнцыі. Яно дае права ўдзелу ў плэй-оф. Гэтай ноччу Аляксей правёў на пляцоўцы 19 хвілін 16 секунд, але выніковымі дзеяннямі не вызначыўся. У сезоне ён закінуў 6 шайб і зрабіў 23 асісты ў 78 матчах за клуб. Супернікам «Вашынгтона» ў 1/8 плэй-оф будзе пераможца Усходняй канферэнцыі «Нью-Ёрк Рэйнджэрс». Іншыя чвэрцьфінальныя пары на Усходзе склалі “Бостан” і “Таронта”, “Фларыда” і “Тампа-Бэй”, а таксама “Караліна” і “Нью-Ёрк Айлендэрс”.

Акрамя таго, сёння ноччу адбыўся паядынак “Ванкувера” і “Калгары”, на лёд у складзе “агеньчыкаў” выходзілі беларускія хакеісты Ягор Шаранговіч і Ілля Салаўёў. Новаспечаны рэкардсмен Беларусі па колькасці балаў за сезон Шаранговіч на гэты раз ачкоў не набраў, а вось Салаўёў аддаў галявую перадачу ў адзіным галявым нападзе “Флэймз”. “Калгары” ў выніку прайграў з лікам 1:4, апошні матч “рэгуляркі” “агеньчыкі” правядуць 19 красавіка супраць “Сан-Хасэ”.

Сяргей Маляўка стаў найлепшым бамбардзірам плэй-оф Экстралігі

Найлепшым бамбардзірам плэй-оф ЧБ-2023/24 стаў форвард «Брэста» Сяргей Маляўка. 33-гадовы нападнік зарабіў 13 (6+7) ачкоў у 17 сустрэчах. На другім месцы 34-гадовы форвард «Металурга» Міхаіл Стэфановіч з 10 (5+5) баламі ў 14 гульнях. Трэцяе месца 30-гадоваму расейцу з «Брэста» Яраславу Косаву забяспечылі 10 (5+5) ачкоў у 15 матчах. Ніжнія радкі топ-5 занятыя двума гульцамі «Металурга»: Віталём Пінчуком з 10 (4+6) баламі і Аляксандрам Падкарытавым з 10 (4+6).

Першыя паўфіналы Кубка Беларусі па футболе адбудуцца ў Мінску

Стартавыя паўфінальныя сустрэчы розыгрышу Кубка Беларусі па футболе адбудуцца сёння ў Менску. Цяперашні ўладальнік трафея жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” згуляе на полі ФК “Мінск” з футбалістамі “Іслачы” з Мінскага раёна. У другім матчы чэмпіён Беларусі менскае “Дынама” на сваёй галоўнай арэне сустрэнецца са срэбраным прызёрам – гарадзенскім “Нёманам” (пачатак гульні ў 20.00). Паядынкі ў адказ запланаваны на 8 траўня. Фінальны матч 33-га па ліку кубкавага турніру адбудзецца 25 траўня на полі жодзінскага стадыёна “Тарпеда”.
У вырашальным паядынку мінулага сезона “Тарпеда-БелАЗ” перамог барысаўскі БАТЭ з лікам 2:0 і другі раз выйграў Кубак краіны.

Зборная Беларусі па міні-футболе згуляе з камандай Туркменістана ў Магілёве і Мінску

Нацыянальная зборная Беларусі па міні-футболе пачынае падрыхтоўку да двух хатніх кантрольных паядынкаў з камандай Туркменістана. Галоўны трэнер беларускай дружыны Аляксандр Чэрнік выклікаў на вучэбна-трэніровачны збор 16 футбалістаў:
Першы таварыскі матч адбудзецца 20 красавіка ў магілёўскім спарткомплексе “Алімпіец” (пачатак гульні ў 14.00), а другая сустрэча пройдзе 22 красавіка ў сталічным палацы спорту “Уручча”. Раней зборныя Беларусі і Туркменістана сустракаліся двойчы ў кастрычніку 2011 года і абодва разы мацней былі беларусы. Цяпер зборная Беларусі займае 28-е месца ў сусветным рэйтынгу, каманда Туркменістана знаходзіцца на 76-й пазіцыі.

Беларускае Радыё Рацыя