Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці раўнд тэніснага турніру з катэгорыі WTA 1000 з прызавым фондам 8 мільёнаў 770 тысяч даляраў у сталіцы Іспаніі. У матчы 1/32 фіналу беларуска разграміла немку Таццяну Марыю – 6:3, 6:1.
У наступным раўндзе Вікторыя Азаранка сустрэнецца з кімсьці з пары Сара Сарыбес-Торма – Эліна Світоліна.
А Аляксандра Сасновіч выступы на турніры ўжо завяршыла. У паядынку першага раўнда кваліфікацыі трэцяя ракетка Беларусі пацярпела паразу ад Хэрыет Дарт з Вялікабрытаніі з лікам 6:0, 3:6, 6:7.
Салаўёў і Калячонак правялі першыя матчы плэй-оф Кубка Колдэра
Беларускія абаронцы Уладзіслаў Калячонак і Ілля Салаўёў правялі першыя ў кар’еры матчы плей-оф Кубка Колдэра. «Тусон» Калячонка саступіў фарм-клубу «Калгары» «Рэнглерс» Салаўёва з лікам 0:2. Калячонак нанёс 1 кідок і зарабіў паказчык карыснасці «-1». Салаўёў нанёс 1 кідок і зарабіў паказчык карыснасці «+1».
19-гадовы беларускі форвард Лашко падпісаў пробны кантракт з фарм-клубам «Сіэтла»
19-гадовы беларускі форвард Андрэй Лашко падпісаў пробны кантракт з «Каачэлай» з АХЛ. Ён будзе выступаць пад 72-м нумарам. Адзначым, што «Каачэла» зʼяўляецца фарм-клубам «Сіэтла», які задрафтаваў беларуса ў 2023-м. У гэтым сезоне QMJHL за «Раюн-Наранду» Лашко набраў 67 (28+39) ачкоў ў 64 гульнях «рэгуляркі», а ў 10 сустрэчах плэй-оф зарабіў 11 (6+5) балаў. «Каачэла» ў бягучай «рэгулярцы» заняла першае месца ў Ціхаакіянскім дывізіёне і патрапіла ў другі раўнд плэй-оф.
БАТЭ губляе Чарговы гулец. Пацверджаны інтарэс «Ланса» да Сядзі Банэ
Ужо другі гулец вышэйшай лігі меціць у клуб-адкрыццё Лігі 1
Журналіст Санці Уна, карэспандэнт выдання Foot Mercato, паведаміў аб пераходзе абаронцы БАТЭ Сідзі Банэ ў французскі «Ланс».
«20-гадовы сенегальскі футбаліст, які выступае за барысаўскі БАТЭ ў Беларусі, трапіўся на вочы скаўтам каманды і блізкі да пераходу ў клуб», – напісаў журналіст у сацыяльных сетках.
У бягучым сезоне сенегалец правёў чатыры матчы за «жоўта-сініх».
Пяцёра беларускіх дзюдаістаў выступяць на чэмпіянаце Еўропы ў Харватыі
У сталіцы Харватыі Заграбе стартуе чэмпіянат Еўропы па дзюдо з удзелам беларускіх спартоўцаў. На кантынентальным форуме выступяць больш за 400 атлетаў з 48 краін, у тым ліку пяцёра прадстаўнікоў беларускай каманды. За тры спаборніцкія дні дзюдаісты разыграюць 14 камплектаў узнагарод (па 7 у мужчын і жанчын). Сёння дзяўчаты вызначаць мацнейшых у катэгорыях да 48 кг, 52 кг і 57 кг, а мужчыны – у вазе да 60 кг, а таксама да 66 кг, дзе заяўлены наш Конрад Шока. Супернікам беларуса ў стартавым раўндзе будзе італьянец Матэа Пірас.
Беларускае Радыё Рацыя