BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Футбалісты “Віцебска” нанеслі першую паразу “Нёману” у чэмпіянаце Беларусі

Футбалісты гарадзенскага “Нёмана” пасля чатырох вікторый закранулі першую паразу на старце чэмпіянату Беларусі. У Гародні падначаленыя Ігара Кавалевіча прайгралі футбалістам “Віцебска” з лікам 0:1. Адзіны гол быў забіты на 85-й хвіліне сустрэчы, калі паўабаронца гасцей Дзмітрый Гірс рэалізаваў пенальці. Таксама сваю першую вікторыю здабылі футбалісты “Іслачы”, якія ўпэўнена перайгралі ў гасцях “Слуцк” з лікам 3:1. У Менску сталічныя дынамаўцы і жодзінскія тарпедаўцы не выявілі пераможцу – нічыя 0:0.

“Рэал” вырваў перамогу ў “Барселоны”

У матчы 32-га тура іспанскай Прымеры мадрыдскі “Рэал” на хатняй арэне перамог “Барселону” 3:2. На шостай хвіліне лік адкрыў абаронца «Барселоны» Андрэас Крыстэнсэн. На 18-й хвіліне нападнік гаспадароў Вінісіус Жуніёр рэалізаваў пенальці. На 69-й хвіліне паўабаронца Фермін Лопес вывеў «Барселону» наперад. «Рэал» зраўняў лік намаганнямі абаронцы Лукаса Васкеса на 73-й хвіліне. Перамогу гаспадарам прынёс паўабаронца Джуд Белінгем, які вызначыўся на 90+1-й хвіліне. “Рэал” займае першае месца ў турнірнай табліцы. Каманда набрала 81 ачкоў. “Барселона” знаходзіцца на другім радку маючы 70.

Баскетбалісты “Менска” выйшлі ў паўфінал чэмпіянату Беларусі

Баскетбалісты “Менска” сталі апошнімі паўфіналістамі мужчынскага чэмпіянату Беларусі. У другім паядынку чвэрцьфінальнай серыі чэмпіёны краіны зноў упэўнена перайгралі сваю маладзёжную каманду – 112:37. У іх першай сустрэчы вынік таксама быў разгромным – 93:42. У паўфінальнай серыі каманда Аляксея Сухавецкага згуляе з віцебскім “Рубонам”, які ў чвэрцьфінале быў мацней за сталічны “Імпульс-БДУІР” (84:62 і 79:78). У другім паўфінале магілёўскі “Барысфен”, які двойчы перамог рэзервістаў БК “Менска” (116:67 і 82:76), і будзе супернічаць з баскетбалістамі “Гародня-93”, якія выйгралі ў “Гомельскіх рысяў” (104:36 і 97:50).

“Мінчанка” заняла 13-е месца ў сезоне жаночай валейбольнай Суперлігі

Валейбалісткі “Мінчанкі” завяршылі выступы ў кругавым турніры за 9-14-е месцы чэмпіянату Расіі па валейболу сярод жаночых каманд. Матчы суцяшальнага этапу сезона прымаў Краснадар. У апошнім паядынку турніру нашы дзяўчаты сустракаліся з мясцовым “Дынама”, які меў серыю з чатырох вікторый запар. Пераможная хада суперніка беларусак не збянтэжыла: у першым сэце “Мінчанка” нават не знайшла супраціву 25:12, а ў абедзвюх наступных партыях даціскала ў канцоўках 25:20 і 25:21. Такім чынам, на турніры за 9-14 месцы Суперлігі каманда заняла 13-ю пазіцыю.

Баксёр Алфёраў выйшаў у чвэрцьфінал чэмпіянату Еўропы ў Сербіі

У сталіцы Сербіі Бялградзе працягваецца чэмпіянат Еўропы па боксе з удзелам беларускіх спартоўцаў. У нядзелю на рынг выходзілі двое прадстаўнікоў Беларусі: Максім Панькоў у катэгорыі да 57 кг і Аляксей Алфёраў у вазе да 86 кг. Пераадолець бар’ер першага раўнда Панькоў не змог, прайграўшы французу Самюэлю Кістахары. Алфёраў жа выступы на турніры працягне – прызёр чэмпіянату свету адзінагалосным рашэннем суддзяў перамог іспанца Пабла Берналя і выйшаў у чвэрцьфінал.

Беларускае Радыё Рацыя