BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Ягелонія” захавала лідарства ў польскай экстра-класе

У чарговым туры польскай футбольнай экстракласы беластоцкая “Ягелонія” гасцявала ў Радаме і дамаглася выяздной вікторыі над тамтэйшым “Радамякам” – 2:0.

На 15-й хвіліне лік адкрыў абаронец “Ягі” Матэвуш Скшыпчак. У другой палове госці падвоілі перавагу – на 73-й хвіліне нямецкі легіянер Каан Калісканер забіў другі мяч.

Такім чынам незалежна ад іншых сустрэч “Ягелонія” засталася на першым месцы ў турнірнай табліцы – 48 ачкоў. Пазнаньскі “Лех” днём раней з такім жа лікам 2:0 адолеў дома “Варту”. Пазнаньцы набралі ўжо 44 ачкі і выйшлі на трэцяе месца. Вроцлаўскі “Шлёнск” страціў дома ачкі ў паядынку з “Пушчай” – 0:0. У вроцлаўскай каманды зараз 46 пунктаў і другі радок у турнірнай табліцы.

У гэты уік-энд стартаваў і футбольны чэмпіянат Беларусі, ужо 34-ы ў суверэннай гісторыі. У суботу ў матчы адкрыцця гульцы “Іслачы” з Менскага раёна разышліся мірам з берасцейскім “Дынамам” – 1:1. Мазырская “Славія” з лікам 2:0 перамагла магілёўскі “Дняпро” – 2:0.

У нядзелю згуляў свой першы матч і гарадзенскі “Нёман”. Каманда Ігара Кавалевіча першай прапусціла – прычым ад свайго былога гульца Антона Сучкова. Але потым гарадзенцы ўзяліся за справу. На 35-й хвіліне лік параўняў Сяргей Карповіч. У другім тайме на 58-й хвіліне пераможны мяч забіў Гулжыгіт Алыкулаў – выніковыя 2:1 на карысць “Нёмана”.

Вынікі іншых матчаў: ФК “Мінск” – БАТЭ (Барысаў) – 0:1, “Дынама” (Менск) – “Смаргонь” – 5:0.

Беларускае Радыё Рацыя