У стартавым матчы чарговага туру польскай футбольнай экстракласы “Карона” з Кельцаў на сваім полі разграміла 4:0 супернікаў з “Радамяка”. Голавым дублем у гаспадароў вызначыўся беларускі нападнік Яўген Шыкаўка. Свае мячы ён забіў на 54-й і 88-й хвілінах.
“Карона” набрала 30 ачкоў і пакінула зону вылету. На рахунку Шыкаўкі ў гэтым чэмпіянаце 7 галоў. У іншага беларускага нападніка Іллі Шкурына, які выступае за “Сталь” (Мелец), 12 забітых мячоў (і яшчэ 5 выніковых перадач) – гэта другі вынік сярод усіх гульцоў экстра-класы.
У суботу свой матч правядзе лідар турніру – беластоцкая “Ягелонія” (52 ачкі) – яна выступіць на выездзе ў Любіне супраць “Заглембе”.
Беларускае Радыё Рацыя