BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Кельцэ» адолеў «Магдэбург» у першым чвэрцьфінале гандбольнай Лігі чэмпіёнаў

Гандбалісты «Кельцэ» здабылі перамогу ў першым чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў.
Хатнюю сустрэчу з цяперашнім пераможцам нямецкім «Магдэбургам» гандбалісты польскага клуба правялі сабрана і адолелі грознага суперніка з мінімальнай перавагай – 27:26. Беларускі лінейны гаспадароў Арцём Каралёк вызначыўся адзін раз і зараз у яго актыве стала 24 мячы.

Баскетбалісткі «МІНСКА» другі раз абгулялі РГУАР у 1/2 фіналу чэмпіянату Беларусі

Баскетбалісткам «МІНСКА» засталася толькі адну перамога для выхаду ў фінал чэмпіянату Беларусі. Сёння лідары сезона другі раз разграмілі баскетбалістак сталічнага РДУАР з лікам 108:38. Напярэдадні каманда Андрэя Ваўлева выйграла з лікам 112:35. Трэці паядынак паўфінальнай серыі адбудзецца 26 красавіка. У другой паўфінальнай серыі дзеючыя чэмпіёнкі краіны баскетбалісткі «Гарызонта» двойчы перайгралі на сваёй пляцоўцы срэбранага прызёра гарадзенскую «Алімпію» – 63:60 і 65:64. Наступны паядынак пройдзе заўтра ў Гародні.

Яроменка і Паліўка выйгралі Кубак Гагарына з «Металургам»

Магнітагорскі «Металург» «стаў уладальнікам Кубка Гагарына, у фінальнай серыі каманда ўсухую абыграла «Лакаматыў» з Яраслаўля. Уладальнікамі Кубка Гагарына разам з «Металургам» сталі беларускія абаронцы Уладзіслаў Яроменка і Даніла Паліўка.
Яроменка ў апошнім матчы фінальнай серыі Кубка Гагарына правёў на лёдзе 20 хвілін 29 секунд. Ён здзейсніў 1 кідок і аформіў 3 блок-шота, скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «0». Паліўка згуляў 9 хвілін 46 секунд. Выхаванец наваполацкага хакея заблакаваў 3 кідкі, таксама завяршыў матч з паказчыкам карыснасці «0».

28-гадовы Ян Афі перайшоў у БАТЭ

У 2021 годзе ўліўся ў шэрагі берасцейскага «Дынама». У 2022-м перайшоў у «Гомель», якім кіраваў Уладзімір Нявінскі, і выйграў Кубак Беларусі: у фінальным паядынку гамельчане абгулялі БАТЭ – 2:1. Апошнім жа клубам Афі быў фінскі «Оулу» ў сезоне-2023, за які правёў 20 матчаў і аддаў 2 галявыя перадачы.

Гол Мартыновіча дапамог «Рубіну» сенсацыйна абгуляць футбалістаў «Зеніта»

Казанскі «Рубін» сенсацыйна перамог піцерскі «Зеніт» у гасцявым паядынку футбольнага чэмпіянату Расеі – 2:0. Гуляючы ў Санкт-Пецярбургу, казанская каманда не збянтэжылася перад лідарам турніру, адбіла ўсе атакі, а ў другім тайме двойчы забіла гаспадарам поля. На 50-й хвіліне лік адкрыў албанскі нападаючы Мірлінд Даку, а потым капітан «Рубіна» беларускі абаронца Аляксандр Мартыновіч забіў другі мяч. Для яго гэта першы гол у складзе «Рубіна» і ўвогуле за апошнія некалькі гадоў.

Хаві змяніў рашэнне – іспанец застанецца галоўным трэнерам «Барселоны»

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві сустрэўся з дырэктарам Дэку і прэзідэнтам Жаанам Лапортам для абмеркавання сваёй будучыні ў клубе, паведамляе журналіст Фабрыцыа Рамана. Хаві вырашыў застацца ў «Барселоне» пасля сустрэчы і ўпартых угавораў прэзідэнта Лапорты. Новы кантракт з іспанцам быў падпісаны да 2025 года, паведаміў Mundo Deportivo. Спачатку Хаві сумняваўся, але пасля вочнай сустрэчы паміж трэнерам і дырэктарам клуба Дэку ў доме прэзідэнта Лапарты ў Барселоне адбылася вырашальная нарада. На ёй былі Хаві, Дэку і чальцы рады дырэктараў «Барселоны» Эчэверыя і Юстэ. У студзені іспанскі трэнер паведамляў, што плануе пакінуць клуб улетку. «Барселона» займае 2-е месца ў чэмпіянаце Іспаніі.

Беларус Алфёраў гарантаваў медаль чэмпіянату Еўропы па боксе

У сталіцы Сербіі Бялградзе працягваецца чэмпіянат Еўропы па боксе з удзелам беларускіх спартоўцаў. На турніры адбыліся чвэрцьфінальныя баі ў мужчын. У вагавай катэгорыі да 86 кг наш Аляксей Алфёраў адзінагалосным рашэннем суддзяў адолеў грэка Дыянісіаса Псіхогіяса і выйшаў у паўфінал. Наступным супернікам Аляксея стане італьянец Вінчэнца Ліцы, гэты паядынак адбудзецца ў вячэрняй праграме. Алфёраў ужо забяспечыў сабе найменш бронзавы медаль, бо баі за трэцяе месца на турніры не прадугледжаны.

Беларускае Радыё Рацыя