Першыя чвэрцьфінальныя сустрэчы адбыліся на мужчынскім чэмпіянаце Беларусі па гандболе.
![](https://racyja.com/by/wp-content/uploads/2024/01/image-49-27.jpg)
Дзеючы чэмпіён краіны “Мяшкоў Брэст” разграміў на сваёй арэне выхаванцаў РДУАР з лікам 47:35. Уладальнікі срэбра гандбалісты менскага СКА перамаглі “Бусел Кітая” – 35:25. Магілёўскі клуб “Машэка” абыграў на выездзе сталічны БДУФК-СКА з розніцай у 11 мячоў – 38:27. У заключным паядынку гульнявога дня гарадзенскі “Кронан” прыме на сваёй пляцоўцы гандбалістаў “Гомеля”.
Вызначыліся пары 1/2 фіналу жаночага Кубка Беларусі па гандболе
Сталі вядомыя пары паўфіналістаў розыгрышу Кубка Беларусі па гандболе. Вырашальны этап спаборніцтваў жаночых каманд пройдзе ў берасцейскім спарткомплексе “Вікторыя”. У першы дзень турніру 28 сакавіка дзейныя ўладальніцы Кубка краіны гандбалісткі “Гомеля” згуляюць з гарадзенскай “Гараднічанкай”, а БНТУ-БелАЗ сустрэнецца з берасцейскім клубам “Вікторыя-Бярэсце”. Пераможцы паўфінальных сустрэч 29 сакавіка паспрачаюцца за галоўны трафей, а тыя, хто прайграе, разыграюць бронзу.
11 матчаў каманд з беларускімі футбалістамі і трэнерамі ў Расеі перанесены з-за тэракту ў Маскве
Бліжэйшыя матчы Першай і Другой ліг Расеі перанесеныя. Усе матчы 24-га тура Першай лігі, а таксама гульні Другой лігі, якія павінны былі адбыцца ў гэтыя выходныя, былі перанесеныя з-за тэракту ў падмаскоўным Краснагорску. Новыя даты правядзення сустрэч будуць аб’яўлены пазней. Адмененыя пяць матчаў з беларускімі гульцамі з першай лігі і шэсць матчаў з беларускімі гульцамі з другой лігі, паведамляе «Трыбуна».
Хатні матч “Шахцёра” ў плэй-оф валейбольнай Суперлігі перанесены на 27 сакавіка
Усерасейская федэрацыя валейбола (ВФВ) перанесла матчы плей-оф мужчынскага і жаночага чэмпіянатаў краіны, якія павінны былі прайсці 24 сакавіка. У нядзелю павінны былі адбыцца чатыры матчы плей-оф у мужчынскай расейскай Суперлізе. Усерасейская федэрацыя валейбола прыняла рашэнне перанесці гэтыя сустрэчы на больш позні тэрмін з-за тэракту ў падмаскоўным “Крокус Сіці Холе”. Такім чынам, сустрэча ў адказ салігорскага “Шахцёра” ў кваліфікацыйным раўндзе плэй-оф супраць краснаярскага “Енісея” пройдзе ў Палацы спорту “Уручча” 27 сакавіка. Першы матч “Шахцёра” і “Енісея” адбыўся 21 сакавіка ў Краснаярску і скончыўся перамогай гаспадароў – 3:1.
Зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ дапушчана ў нейтральным статусе на сусветныя спаборніцтвы
Зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ дапушчана ў нейтральным статусе на сусветныя спаборніцтвы пра гэта паведамілі Дзмітрый Натынчык і Марына Літвінчук.
– У дакуменце пазначана, што рашэнне можа быць зменена ў любы момант. Думаю, яны яго яшчэ будуць правяраць, – сказаў Натынчык.
Беларускае Радыё Рацыя