BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шаранговіч закінуў пабіў рэкорд па ачках у НХЛ за «рэгулярку» сярод беларусаў

У матчы «рэгуляркі» НХЛ супраць «Арызоны», выйграным 6:5, беларускі форвард «Калгары» Ягор Шаранговіч закінуў шайбу на 36-й хвіліне. У сезоне ў Шаранговіча 80 гульняў, 59 (31+28) ачкоў, карыснасць «-29» і 8 хвілін штрафу. Такім чынам, ён пабіў рэкорд па колькасці балаў за адзін рэгулярны чэмпіянат НХЛ сярод беларусаў. Раней Шаранговіч па выніковасці дагнаў Міхаіла Грабоўскага, які ў сезоне-2010/11 у складзе «Таронта» набраў 58 ачкоў (29+29), але пры гэтым закінуў тады на адну шайбу менш. Да заканчэння “рэгуляркі” “Калгары” засталося правесці два матчы – з “Ванкуверам” 17 красавіка і супраць “Сан-Хасэ” 19 красавіка. Таксама ўдзел у паядынку прыняў беларускі абаронца “Арызоны” Уладзіслаў Калячонак. У пачатку стартавага перыяду беларус набраў сваё трэцяе ачко ў бягучым сезоне НХЛ.

Сярэдняя наведвальнасць 4-га тура ЧБ – 2652 чалавека

Сярэдняя наведвальнасць 4-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе склала 2652 чалавекі, паведамляе “Трыбуна”. Адзначым, што матч берасцейскага «Дынама супраць «Мінска сабраў 8874 гледача. Усяго сярэдняя наведвальнасць з пачатку чэмпіяната Беларусі склала 2168 чалавек, што на 48% больш, чым у 2023-м, тады пасля чатырох тураў сярэдняя наведвальнасць складала 1462 гледачоў.

«Арсенал» прайграў «Астан Віле» і саступіў «Ман Сіці» першы радок у табліцы АПЛ

У матчы 33-га тура англійскай Прэм’ер-лігі сустракаліся лонданскі “Арсенал” і бірмінгемская “Астан Віла”. Гульня завяршылася перамогай гасцей з лікам 2:0. Абодва галы былі забітыя ў канцоўцы сустрэчы. На 84-й хвіліне нападнік гасцей Леон Бэйлі адкрыў лік, а яшчэ праз тры хвіліны яго напарнік па нападу Олі Уоткінс забіў другі мяч. Пасля гэтай перамогі ў актыве “Астан Вілы” стала 63 ачкі. Падначаленыя Унаі Эмеры займаюць чацвёрты радок у турнірнай табліцы чэмпіянату Англіі. “Арсенал” з 71 ачком саступіў першае месца “Манчэстэр Сіці” і знаходзіцца на другой пазіцыі. Трэцім ідзе “Ліверпуль”, які напярэдадні сенсацыйна прайграў “Крыстал Пэлэс” 0:1, і застаўся з 71 ачком.

Зідан можа ўзначаліць «Баварыю»

Экс-трэнер мадрыдскага «Рэала» Зінедзін Зідан можа замяніць Томаса Тухеля на пасадзе настаўніка «Баварыі». Па інфармацыі крыніцы, прадстаўнікі “Баварыі” звязаліся з агентам Зідана, каб перадаць зацікаўленасць нямецкага клуба ў яго паслугах. Томас Тухель пакіне каманду напрыканцы бягучага сезона. Напярэдадні ліверкузенскі “Баер” разнёс “Вердэр” на сваім полі з лікам 5:0 і аформіў тытул чэмпіёна Германіі датэрмінова – за пяць тураў да фінішу сезона. Такім чынам, леверкузенцы заваявалі тытул Бундэслігі ўпершыню ў гісторыі. Упершыню з 2012 года чэмпіёнам Германіі стала не “Баварыя”.

Сасновіч згуляе з Вікеры ў 1/16 фіналу турніру ў Штутгарце

Беларуская тэнісістка 110-ы нумар сусветнага рэйтынгу Аляксандра Сасновіч стартуе на турніры катэгорыі WTA-500 у нямецкім Штутгарце з прызавым фондам 922 тысячы даляраў. У паядынку 1/16 фіналу адзіночнага разраду суперніцай беларускі будзе амерыканская тэнісістка 134-ая ракетка планеты Сачыя Вікеры. Другая ракетка планеты Арына Сабаленка пачне выступы ў Штутгарце з другога раунда, дзе сустрэнецца з пераможцай матчу паміж іспанкай Паўлай Бадосай і прадстаўніцай Расіі Дыянай Шнайдэр.

Дончыч стаў найлепшым бамбардзірам рэгулярнага чэмпіянату НБА

Лідар «Даласа» Лука Дончыч стаў самым выніковым па выніках рэгулярнага чэмпіянату НБА ў гэтым сезоне. Дончыч згуляў 70 матчаў, у сярэднім набіраючы 33,9 ачка, 9,2 падбора і 9,8 перадачы. Другім ідзе Яніс Адэтакумба з «Мілуокі» – 30,4 ачка, 11,5 падбора і 6,5 перадачы ў сярэднім за 73 матчы

Беларускае Радыё Рацыя