Сваю чацвёртую вікторыю запар падапечныя Івана Біёнчыка здабылі сёння, 14 сакавіка, у Салігорску, перамогшы мясцовы «Шахцёр» з лікам 3:1. Першы гол у гэтай сустрэчы забіў лепшы бамбардзір цяперашняга першынства абаронца мазыран Павел Чыкіда, у актыве якога ўжо 5 забітых мячоў.
Яшчэ ў адным сённяшнім паядынку наваполацкі «Нафтан» у сябе дома не здолеў адолець футбалістаў «Смаргоні» — 1:1. Пазней у Берасці мясцовае «Дынама» упэўнена разабралася з футбалістамі «Мінска» – 3:0.
Вынікі астатніх сустрэч 4-га тура: «Днепр» (Магілёў) — «Нёман» — 0:2, «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — БАТЭ (Барысаў) — 2:0, «Іслач» (Менскі раён) — «Арсенал» (Дзяржынск) — 0:2, «Гомель» — «Дынама» (Менск) — 0:1, «Віцебск» — «Слуцк» — 2:0.
Становішча ў лідзіруючай групе: «Нёман» — 12 ачкоў, «Славія» — 12, “Дынама” (Берасце) – 10, «Тарпеда-БелАЗ» — 9, «Дынама» (Менск) — 8.