BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Вашынгтон» Протаса выйграў у «Бостана»

Ноччу прайшлi матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ. «Вашынгтон» Аляксея Протаса абыграў «Бостан» 2:0. Протас правёў на лёдзе 16 хвілін 52 секунды, нанёс 2 кідкі, здзейсніў 1 сілавы прыём, дапусціў 1 страту і зарабіў паказчык карыснасці «+1».

У БАТЭ найгоршы старт у чэмпіянаце ў гісторыі клуба

БАТЭ праводзіць найгоршы старт у чэмпіяната Беларусі ў клубнай гісторыі, адзначае BySport. Барысаўскаму клубу атрымалася набраць 4 ачкі ў 4-х матчах Вышэйшай лігі. Ранейшы антырэкорд быў роўны 5 ачкам, якія каманда набрала ў 2006 (галоўным трэнерам каманды тады таксама быў Ігар Крывушэнка – заўв. Tribuna.com) і 2023 гадах, паведаміў «Прэсбол».

Польскія клубы адмаўляюцца пускаць на свае матчы фанатаў «Віслы» Чычкана, але на фінал Кубка яны ўсё ж такі дабяруцца

2 траўня некалькі тысяч заўзятараў кракаўскай «Віслы», за якую ўсё ніяк не можа пачаць выступаць беларускі галкіпер Антон Чычкан, адправяцца на стадыён «Нарадовы» ў Варшаву на фінал Кубка Польшчы. Гэта стала магчыма дзякуючы таму, што дысцыплінарны камітэт Польскага футбольнага саюза (PZPN) прыпыніў дзеянне пакарання, звязанае з забаронай выездаў арганізаваных груп заўзятараў кракаўскага клуба, накладзенага ў лістападзе 2022 года. Тады ў матчы 1/8 фіналу Кубка Польшчы «Вісла» на выездзе саступіла люблінскаму «Матору» 0:1. Заўзятары гасцей, раззлаваныя сітуацыяй, запусцілі піратэхніку і кінулі на поле дзясятак сігнальных ракет. За такія паводзіны клуб і пакаралі банам. У камітэце адзначылі, што дадаткова праінструктавалі кракаўскі клуб аб тым, што ў выпадку паўторных парушэнняў бяспекі і парадку на стадыёне будуць абавязаны прымяніць самыя строгія дысцыплінарныя санкцыі, у тым ліку выключэнне «Віслы» з будучых спаборніцтваў Кубка Польшчы.

Першыя паўфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў вызначацца ў Барселоне і Дортмундзе

У Барселоне і Дортмундзе сёння вызначацца першыя паўфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У каталонскай сталіцы футбалісты «Барселоны» маюць намер утрымаць мінімальную перавагу над «Пары Сэн-Жэрмэн», здабытую на мінулым тыдні ў сталіцы Францыі. Тады госці выйгралі ў парыжан з лікам 3:2. У мінулы ўік-энд «Барса» ў гасцявым паядынку 31-га тура адолела «Кадыс» 1:0 і працягвае пагоню за лідарам іспанскага чэмпіянату мадрыдскім «Рэалам». У іншым матчы дортмундская «Барусія» паспрабуе ўзяць рэванш у мадрыдскага «Атлетыка» за паразу ў іспанскай сталіцы 1:2. У чарговым паядынку іспанскага першынства «Атлетыка» перайграў на сваёй арэне «Жырону» 3:1 і займае 4-е месца ў турнірнай табліцы. У 29-м туры бундэслігі дортмундскі клуб адолеў у Мёнхенгладбаху «Барусію» 2:1 і, набраўшы 56 ачкоў, дзеліць 4-5-е месцы з «Лейпцыгам».

Беларускія гандбалісткі двойчы згуляюць з расейкамі ў Астрахані

Гандбалісткі жаночай зборнай Беларусі правядуць сёння першы з двух таварыскіх матчаў з камандай Расеі ў Астрахані. Пасля двухтыднёвага вучэбна-трэніровачнага збору, які праходзіў у «Стайках», галоўны трэнер беларускай дружыны Валерый Пяўніцкі ўключыў у выязны склад 17 гандбалістак.

Бадоса стала суперніцай Сабаленкі на турніры ў Штутгарце

Іспанская тэнісістка Паўла Бадоса стала суперніцай беларускі Арыны Сабаленкі ў другім раўндзе турніру WTA-500 у нямецкім Штутгарце з прызавым фондам 922 тысячы даляраў. У паядынку 1/16 фіналу іспанка, якая займае 93-е месца ў сусветным рэйтынгу, упэўнена перайграла ў двух сэтах расейку Дыяну Шнайдэр, у якой 62-я пазіцыя, – 6:3, 6:4.

Беларускае Радыё Рацыя