25 сакавіка а 19-й гадзіне ў Беластоку на звыклым месцы – у скверы каля помніка Ежы Папялушку – пройдзе чарговая акцыя салідарнасці са зняволеным у лукашэнкаўскай турме журналістам і дзеячам польскай меншасці ў Беларусі Анджэем Пачобутам.
У гэты дзень якраз спаўняецца роўна тры гады з часу затрымання і арышту Пачобута.