У пятніцу 26-га красавіка ў Варшаве каля кітайскай амбасады пройдзе акцыя з заклікам уладаў Кітая заняць больш прынцыповую пазіцыю ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі.

Кажа арганізатар акцыі, прадстаўнік «Нацыянальна-дэмакратычнай платформы» Анатоль Фёдараў:
–Галоўная мэта акцыі – звярнуць увагу на тое, што правакацыі рэжыму Беларусі прадоўжацца. Калі будуць ісці праз беларуска-польскую мяжу падсанкцыйныя тавары, то мяжа можа быць перакрыта, і гэта можа нанесці сур’ёзную эканамічную шкоду кітайскаму боку. Бо асноўны паток грузаў ідзе з боку Кітая, нават не з Расеі.
Беларуская акцыя # UlTIMATUM # пройдзе з 15:00 да 17:00, каля прадстаўніцтва кітайскай амбасады, па адрэсе: Bonifraterska 1, 00-203 Warszawa . Запрашабцца ўсе ахвочыя.
Беларускае Радыё Рацыя