BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

356 мігрантаў спрабавалі трапіць з Беларусі ў Польшчу

Беларуска-польскую мяжу за апошнія двое сутак спрабавалі нелегальна перасекчы 356 іншаземцаў, паведаміла польская Памежная ахова. Інцыдэнты адбыліся на ўчастках, якія ахоўваюць супрацоўнікі памежнай службы ў Белавежы, Дубічах Царкоўных і Чарэмсе.

Прэс-сакратар Падляшскага аддзела памежнай аховы маёр Катажына Здановіч паведаміла, што ў чацвер, 28 сакавіка, было зафіксавана 267 спроб нелегальнага перасячэння мяжы. Падчас гэтых падзей групы мігрантаў з беларускага боку некалькі разоў атакавалі галінамі і камянямі службы, якія ахоўваюць польскую мяжу, дадала Катажына Здановіч.

За дапамогу ў арганізацыі нелегальнага перасячэння мяжы супрацоўнікі Памежнай службы затрымалі трох чалавек — грамадзян Эфіопіі, Украіны і Літвы. З пачатку сакавіка памежная служба зафіксавала каля трох тысяч спроб нелегальнага перасячэння мяжы – значна больш, чым у студзені і лютым.

Беларускае Радыё Рацыя