BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алег Кулеша: Распачалі праект візавай падтрымкі “Зямля”

Праект візавай падтрымкі “Зямля”, распрацаваны Беларускай Асацыяцый Палітвязняў “Да волі”, набірае абароты. “Над гэтай праграмай мы працавалі некалькі месяцаў. Запусцілі яе нядаўна, але ўжо цяпер мы маем вынікі”, – распавёў Госць Рацыі, прадстаўнік “Да волі” Алег Кулеша.

Праект «Зямля» – гэта праект, які распрацаваны ў Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў. Гэта праект візавай падтрымкі. Гэта сумесны праект зараз, ён распрацоўваўся ў нас асобна, і пачаў працаваць непасрэдна ў нас у асацыяцыі. З таго, што мы маем вельмі соцныя стасункі з «зямлёй», адсюль і назва такая – праект «Зямля». То бок мы дапамагаем людзям падацца на візу, атрымаць візу, працуем з рознымі пляцоўкамі, якія займаюцца эвакуацыяй, калі чалавеку патрэбная эвакуацыя, мы накіроўваем на гэтыя пляцоўкі.

Зараз гэта сумесны праект з НАУ. Таму што вельмі добра НАУ нам дапамагае. Усе сустрэчы з МЗС, усе сустрэчы з польскімі ўладамі, гэта ўсё было даволі складана нам рабіць. Калісьці гэтым займаўся Беларускі дом у Варшаве. Зараз ён гэтым не займаецца. Гэтым займаемся мы. І непасрэдна дапамога НАУ і асабіста спадара Латушкі далі плённы вынік.

Цалкам матэрыял:

Нагадаем, сёлета свята да Дня Волі ў Варшаве адбудзецца 24-га сакавіка. Цяпер ідзе збор у падтрымку падзеі на сайце Bysol: https://bysol.org/ru/private/thedayofwill/

Беларускае Радыё Рацыя – інфармацыйны партнёр мерапрыемства.

Беларускае Радыё Рацыя