BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Арт Маркет ад Art Craft House ў Варшаве

У Варшаве ў нядзелю, 21-га красавіка, пройдзе Арт Маркет ад Art Craft House. Тут можна будзе набыць біжутэрыю, капелюшы, торбы, натуральную касметыку, мяса, сала і іншыя прысмакі.

Распавядаюць арганізатаркі падзеі Любоў Шыбаршына і Марыя Кашапава:

-Продажы добрыя заўсёды ў тых, хто стараецца. То бок, распавядае пра свае вырабы ў сацсетках і таксама на самім маркеце камунікуе з гасцямі і не пужаецца людзей.

-Мы на дадзены момант зрабілі чат-каталог у ТГ. Можна зайсці, знайсці па рубрыках майстра, які зацікавіў, альбо выраб, які хочацца купіць. Альбо ў чаце ёсць асобная тэма – пошук, дзе можна пакінуць запыт на пошук пэўнага спецыяліста, альбо выраб.

Падзея адбудзецца на пляцоўцы “Scena Chmielna” (Nowy Świat 27a) з 11:00 да 19:00. Побач з клубам пройдуць выступы Сяржука Доўгушава і Школы Беларускай Традыцыйнай Культуры.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя