BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Батумі: Дзень Волі на беразе Чорнага мора

24 сакавіка 2024 года ў грузінскім Батумі адсвяткавалі Дзень Волі. Свята абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі беларуская дыяспара ў Аджарыі адзначала шэсцем па цэнтральнай вуліцы горада, вуліцы Абашыдзэ, кірмашом і мітынгам на плошчы Еўропы. Удзел у акцыі прымалі таксама прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары ў Батумі і грузінскія актывісты.

Пра важнасць гэтага свята не толькі для беларусаў кажа кіраўнік арганізацыі «Беларуская дыяспара ў Аджарыі» Аляксей Балашоў:

Таму што ў тым жа васямнаццатым годзе Сакартвэла была абешчана як Грузінская дэмакратычная Рэспубліка, якая таксама паставіла за мэту аддзяліцца ад Расейскай імперыі, заснаваць сваю незалежную дзяржаву. Украінцы ў тым жа годзе абвясцілі сваю дзяржаву. Лёс спасціг усе гэтыя маладыя рэспублікі, дзяржавы, падобны – яны ўсе былі акупаваныя і ўключаныя гвалтоўным чынам у склад савецкага звязу.

Па словах актывіста, беларусы за мяжой з’яўляюцца голасам тых, хто застаўся на Радзіме:

– Цяперашняй незалежнасці таксама не атрымалася б без тых падзеяў, без тых дзеячаў. На гэтым мы таксама можам паразумецца. Яшчэ, што нам важна, арганізуючы такія акцыі і ўдзельнічаючы ў іх, бо беларусы ўнутры краіны пазбаўлены голасу, а мы можам распавядаць пра іх і быць іх голасам тут, у замежжы. Мы можам паказваць, чаго сапраўды прагне беларускае грамадства.

Падчас акцыі адбываліся зборы  ахвяраванняў, якія будуць падзеленыя пароўну на падтрымку беларускіх палітвязняў, ваяроў беларускага добраахвотніцкага корпусу ва Украіне і беларускага культурнага цэнтра ў Батумі.

Беларускае Радыё Рацыя