Беларускі рэгі-гурт BOTANIC PROJECT зладзіць вялікі сольны канцэрт у Варшаве. Імпрэза адбудзецца ў клубе Beer Station у раёне Praga Północ.

Працягвае ўдзельнік калектыву Клім Малажавы:
– Са станоўчага – вярнуўся з вялікага амерыканска-еўрапейскага тура наш барабаншчык Сашка. Мы адыграем паўнавартасны сэт лепшых трэкаў “Батанікаў”. Будуць, канешне, нейкія сюрпрызы, якія я пакуль не магу агучыць. Будзе сыграны новы наш сінгл, які выходзіў нядаўна, будуць нейкія цікавыя каверы. Але ў асноўным гэта зноў жа будзе ўсё лепшае з дзевяці альбомаў “Батанікаў”. Усіх чакаем і будзем рады бачыць.
“Для нас гэта будзе насамрэч доўгачаканая сустрэча, бо мы даўно ўжо не ладзілі выступаў у польскай сталіцы”, – дадаў Клім.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя