BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чарговы пратэст фермераў прайшоў у Беластоку

Па вуліцах Беластока прайшлі каля 40 падляшскіх фермераў. У знак пратэсту яны забарыкадавалі саломай уваходы ў Праўленне Польскага паляўнічага таварыства, офіс Падляшскай управы Грамадзянскай платформы і Акружны Офіс ПіС.

Галоўныя патрабаванні фермераў агучыў арганізатар, фермер Дарыюш Ціханоўскі:

– Цалкам забарона паставак украінскага збожжа, нават транзіт. Пастаўкі мусяць быць заблакаваны, таму што нават транзіт для нас небяспечны. Нібыта няма грошай на кантроль. Ёсць нашая пшаніца, наша збожжа. Не падабаецца нам таксама удзел у нашых пратэстах сельскагаспадарчых улад, гэтая супраца з фермерамі была слабая. Ёсць шмат праблемаў са стратамі ўраджаю, шмат праблемаў з выплатамі за страты, шмат было спраў, звязаных з дзікамі, з іх утылізацыяй.

Гэта чарговы пратэст польскіх фермераў, які доўжыцца ўжо некалькі тыдняў. Гаспадары патрабуюць ад урада, перш за ўсё, выйсці з Green Deal ЕЗ і спыніць імпарт прадуктаў харчавання з Украіны. Таксама патрабаванні тычацца субсідый на падтрымку селекцыі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя