BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Экс-палітзняволеная з Беларусі балатуецца на мясцовых выбарах у Варшаве

Былая дырэктарка польскай школы ў Берасці і былая палітычная зняволеная Ганна Панішава вылучыла сваю кандыдатуру на выбарах у органы мясцовага самакіравання ў Варшаве, яна прадстаўляе апазіцыйную партыю “Права і Справядлівасць”.

Фота: facebook.com/anna.paniszewa

На сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” Панішава паведаміла, што балатуецца ў варшаўскім раёне Макотаў і хоча працаваць далей у камандзе Тобіяша Бачэньскага – кандыдата на пасаду прэзідэнта польскай сталіцы.

Мясцовыя выбары ў Польшчы пройдуць 7 красавіка.

Панішава — былая фігурантка так званай “справы палякаў”. Яна была затрыманая ў сакавіку 2021 года. У канцы траўня Панішаву ды яшчэ дзве асобы вывезлі на мяжу з Польшчай без права на вяртанне.

Беларускае Радыё Рацыя