У нядзелю, 3 сакавіка, у Гасцёўні Беларускай Рады культуры адбудзецца імпрэза да 105-й гадавіны стварэння «Беларускага асобнага батальёна» ў складзе Літоўскага войска.
Дата: 3 сакавіка. Час: 15.00 (час мясцовы). Месца: Гасцёўня Беларускай Рады культуры, Šv. Ignoto g. 5, Вільня.
З 1920 года дата 27 лютага адзначалася ў Літве як свята батальёну і Дзень беларускага ваяра.
Вы даведаецеся і пра іншыя беларускія вайсковыя фармаванні ў Літоўскім войску і грамадска-палітычнае жыццё беларусаў Літвы тых часоў.
Вас чакае:
лекцыя-размова з гісторыкам Яўгенам Красуліным
прагляд цікавага фільма
музычны выступ
памятныя падарункі ўсім удзельнікам імпрэзы
Уваход — free donation.
Арганізатары