BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькі беларусаў за тры месяцы атрымалі міжнародную абарону ў Польшчы?

У першым квартале бягучага году Польшча дала міжнародную абарону 670 беларусам. Гэта самая вялікая група замежнікаў, якія атрымліваюць міжнародную абарону ў краіне. Гэта вынікае са статыстыкі Упраўлення па справах замежнікаў, паведамляе выданне Most. На другім месцы — украінцы, на трэцім — расейцы.

Польшча даволі рэдка адмаўляе беларусам у міжнароднай абароне. Агулам за першыя тры месяцы гэтага году па міжнародную абарону звярнуліся каля тысячы беларусаў, негатыўныя рашэнні вынеслі па 30 справах (гэта каля 3% ад агульнай колькасці заяўнікаў). Для параўнання: за той жа перыяд адмовілі 170 расейцам.

Сярэдні час разгляду справы складаў каля 4,5 месяца. Усяго з 9 жніўня 2020 году па 29 лютага 2024-га па міжнародную абарону ў Польшчы звярнуліся амаль 10 200 грамадзянаў Беларусі. За гэты ж перыяд агулам больш за 124 тысячы беларусаў атрымалі дакумент, які дае права на знаходжанне ў Польшчы. Каля 41 тысячы грамадзян Беларусі атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне, што абумоўлена ў асноўным «картай паляка» ці польскім паходжаннем.

Беларускае Радыё Рацыя