BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Крысціна Дробыш: Сустрэча ў Бельведэрскім палацы стала ўжо добрай традыцыяй

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыняў Святлану Ціханоўскую ў сваёй рэзідэнцыі – у Бельведэрскім палацы ў Варшаве. На імпрэзу таксама былі запрошаныя і палітычныя, грамадскія, культурныя беларускія дзеячы.

“Такая падзея стала ўжо добрай традыцыяй”, – распавяла госця івэнту, кіраўніца аўдыяпраекту ”Кніжны воз” Крысціна Дробыш.

-Я вырашыла далучыцца, бо гэта ўжо пэўная традыцыя сталася для мяне. Я нават ужо і чакала, што дзесьці ў лістападзе прыйдзе запрашэнне. Трошкі перанеслася гэтым разам па зразумелых прычынах. І я разумела, што вельмі шмат людзей будзе, якіх я сустрэну. Што назывецца, лепшыя людзі горада. Вельмі прыемна, што такая цёплая кампанія збіраецца каторы раз.

Летась Крысціна Дробыш была сувядучай такой імпрэзы. Сёлета ж мерапрыемства мадэраваў акцёр Алег Гарбуз. Гасцей імпрэзы чакалі прамовы Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і беларускай дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай, а таксама каляднае шоў.


Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя