Пад эгідай Управы Падляшскага ваяводства ў Беластоку прайшла канферэнцыя «Дапамога пасля бяды. Як абараніць і падтрымаць нашых дзяцей?». У цэнтры ўвагі – Стандарты аховы дзіцяці – Закон Камілека з Чэнстахова.
Пра тое, што такі закон абараняе і дзяцей з Беларусі ды Украіны, кажа куратар падляшскай адукацыі Агнешка Крокас-Янчыла:
-Увогуле дзеці ці з Украіны, ці з Беларусі – гэта дзеці, якія прыязджаюць у Польшчу. І стаўленне да іх – як да польскіх дзяцей. Тут няма асобных правілаў, якія тлумачаць, як належыць рэагаваць на, магчыма, крыўду дзяцей з Беларусі ці Украіны. Правілы аднолькавыя. Мы проста вельмі часта ведаем, з якім багажом, з якім псіхічным ці псіхалагічным цяжарам гэтыя дзеці прыходзяць.
Удзельнікі Канферэнцыі ў Беластоку абмеркавалі выяўленне папераджальных сігналаў, падтрымку дзяцей і стварэнне супольнасці, якая можа бараніць дзяцей ад розных формаў крыўджання.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя