BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лідскія памежнікі канфіскавалі ў Беняконях самаробны беспілотнік

Лідскія памежнікі канфіскавалі ў жыхара Беняконяў Воранаўскага раёна самаробны беспілотнік.

Як паведамілі ў ДПК, робат быў знойдзены падчас «рэалізацыі аператыўнай інфармацыі».

Беспілотнік быў выраблены самаробным спосабам. Яго ўладальнік растлумачыў, што збіраўся ў далейшым прадаць яго. У мужчыны таксама канфіскавалі 12 акумулятараў да лятальнага апарата.

Нагадаем, у Беларусі фізічным асобам забаронена набываць, захоўваць і эксплуатаваць беспілотныя лятальныя апараты. Таксама трэба адзначыць, што аб перахопе  БПЛА з грузам кантрабандных беларускіх цыгарэт нярэдка паведамляюць літоўскія памежнікі.

Беларускае Радыё Рацыя