Не толькі па энергетычнай інфраструктуры ва Украіне цяпер б’е Расея. Яна пазбаўляе украінскіх дзяцей іх дзяцінства. Пра гэта распавяла ўкраінская настаўніца геаграфіі, каардынатарка міжнародных грамадскіх ініцыятыў Аксана Данілава.
Яна адзначыла, што ваенныя часы перажываюцца цяжка, але ўкраінцы годна трымаюцца:
-Да бяспекі мы прызвычаіліся і адаптаваліся да такога ўжо двухгадовага стану, калі даводзіцца пастаянна праз паветраныя трывогі, напрыклад, знаходзіцца ў сховішчы. Тэма вайны ў нас пастаянна абмяркоўваецца, але і абмяркоўваецца тэма, як мы будзем адбудоўваць нашу краіну пасля вайны.
Поўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе роўна два гады і два месяцы. І пакуль няма гаворкі пра завяршэнне баявых дзеянняў ці перамовы.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя