BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падляшша атрымала ўрадавую падтрымку паветаў на польска-беларускай мяжы

У Беластоку прадставілі Дзяржаўную праграму развіцця паўночна-ўсходняга памежжа на 2024-2030 гады. На Падляшшы сродкі атрымаюць гміны з Аўгустоўскага, Сакольскага, Беластоцкага, Гайнаўскага і Семятыцкага паветаў.

Кажа намеснік міністра фондаў і рэгіянальнай палітыкі Яцэк Протас:

-Шмат прадпрымальнікаў праз закрыццё мяжы, абмежаванне руху, а таксама ўведзеныя санкцыі раптоўна страцілі крыніцы даходу. А што за гэтым ідзе? Вельмі моцна павялічваецца, асабліва ў памежных паветах, беспрацоўе. Улады мусяць у такіх сітуацыях  рэагаваць. Гэтай праграмай будуць ахоплены памежныя паветы, у выпадку Падляшскага ваяводства, паветы, якія мяжуюць з Беларуссю.

Важнасць новай дзяржаўнай праграмы для памежных рэгіёнаў на прыкладзе Падляшша падкрэсліў дэпутат Кшыштаф Трускаляскі:

-У Падляшскім ваяводстве маем два памежныя пераходы, якія абслугоўвалі транзіт. Гэтыя два пункты пропуску зараз закрытыя. І ўсе прадпрымальнікі, якія функцыянавалі вакол гэтых пунктаў, моцна праз гэта пацярпелі.

Вядома, што Падляшскае ваяводства атрымлівае 125 мільёнаў злотых. Сродкі будуць размеркаваны на патрэбы малой транспартнай інфраструктуры, падтрымку дзіцячых устаноў, паліклінікі, турызм,  водазабеспячэнне і каналізацыю.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя