BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча агучыла новую статыстыку па нелегальнай міграцыі

З 2021 года, калі пачаўся міграцыйны крызіс, зафіксавана больш за 80 тысяч спроб нелегальнага перасячэння мяжы з боку Беларусі, затрымана больш за 42 тысячы чалавек.

Фота: twitter.com/straz_graniczna

Пра гэта паведаміў намеснік міністра абароны Польшчы Цэзарый Томчык на сумесным пасяджэнні камітэта нацыянальнай абароны і камітэта па кіраванні і ўнутраных справах Сейма. Паводле слоў Томчыка, “асноўныя напрамкі перакідвання мігрантаў не змяніліся і не адбылося ніякіх змен у тактыцы дзеянняў”.

Паводле даных інспекцыі забеспячэння Узброеных сіл Польшчы, выдаткі на забеспячэнне бяспекі на польска-беларускай мяжы ў 2021–2023 гадах склалі амаль 1,5 млрд злотых. “У сваю чаргу чаканыя выдаткі ў 2024 годзе складуць 850 млн злотых. Крыніцай з’яўляецца бюджэт Міністэрства нацыянальнай абароны”, — адзначыў Томчык.

Беларускае Радыё Рацыя