На аўторкавым паседжанні польскі ўрад абмяркуе праект зменаў у Закон аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі з узброеным канфліктам на тэрыторыі гэтай краіны, чытаем на афіцыйным сайце прэм’ер-міністра Польшчы. Палажэнні падрыхтаваныя ў Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі сумесна з іншымі міністэрствамі.
![](https://racyja.com/by/wp-content/uploads/2024/04/pap_20220426_1ny.jpg)
Як паведамляе Польскае Радыё, намеснік кіраўніка польскага МУС Мацей Душчык заявіў, што «пасля доўгіх абмеркаванняў Мінадукацыі вырашыла ўвесці абавязковае школьнае навучанне для ўсіх дзяцей з Украіны».
«Мы праінфармавалі нашых партнёраў з Украіны. Яны таксама на гэта пагадзіліся», — сказаў Душчык. Ён прызнаў, што каля 200 тысяч украінскіх дзяцей вучацца ў польскіх школах, але дакладна невядома, колькі маладых украінцаў застаецца па-за сістэмай адукацыі ў Польшчы, то бок вучацца ва ўкраінскай сістэме.
Ён абвясціў, што выплата дзяржаўнай сямейнай дапамогі «800 Плюс» для ўкраінскіх дзяцей павінна быць прывязаная да абавязковага школьнага навучання.